Украіна рыхтуецца да інаўгурацыі прэзідэнта. Зяленскі зойме пасаду праз лічаныя гадзіны

20 мая 2019

Літаральна праз тры гадзіны ў Кіеве пачнецца інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага. Дзень у новага прэзідэнта Украіны распісаны літаральна па хвілінах. Спачатку ён прысягне народу ў будынку Вярхоўнай рады, затым адправіцца на цырымонію прадстаўлення камандуючых відамі УСУ, прыме ўдзел ва ўзняцці флага, пасля сустрэнецца з замежнымі гасцямі. Гэта будуць кіраўнікі Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі і Венгрыі, а таксама міністры і іншыя прадстаўнікі больш як дзясятка краін, у тым ліку і Беларусі. У цэнтры Кіева сёння  абмежаваны рух. Раней Зяленскі настойваў на правядзенні інаўгурацыі ў нядзелю, аднак Рада выбрала будны дзень.