Пагроза цунамі аб'яўлена ў Міжземным моры

26 октября 2018

Паведамленні з'явіліся пасля магутнага землетрасення магнітудай 6,8 ля берагоў Грэцыі. Падземныя штуршкі адчуваліся па ўсёй краіне. Напалоханыя людзі выбягалі пасярод ночы са сваіх дамоў. На мацерыковай частцы часткова абвалілася царква ў горадзе Пірас. На востраве Закінтас былі пашкоджаны лініі электраперадачы. Акрамя таго, тут землетрасенне выклікала невялікае цунамі ў Іянічным моры. Падземныя штуршкі адчулі таксама ў Албаніі, паўднёвай Італіі і на Мальце.