Баевікі групоўкі "Абу Саяф" забілі грамадзяніна Канады

14 июня 2016

Урад Філіпін паведамляе, што баевікі групоўкі "Абу Саяф" забілі грамадзяніна Канады Роберта Хола. Радыкалы патрабавалі выкуп за заложніка - некалькі мільёнаў долараў. У верасні невядомымі ўзброенымі людзьмі былі выкрадзеныя два канадцы, нарвежац і грамадзянка Філіпін з гатэля на востраве Самал на поўдні Філіпін. У красавіку баевікі забілі першага канадца - Джона Рыдсдэла.