Выкрадзены самалёт прызямліўся на Мальце. Частка заложнікаў вызваленая

23 декабря 2016

На Мальце прызямліўся самалёт, захоплены невядомымі  асобамі ў паветры над тэрыторыяй Лівіі.

На Мальце прызямліўся самалёт, захоплены невядомымі асобамі ў паветры  над тэрыторыяй Лівіі. Два зламыснікі пагражаюць узарваць паветранае судна, на борце якога 118 пасажыраў. СМІ паведамляюць, што ў аднаго  ручная граната.  Інфармацыі наконт  патрабаванняў згоншчыкаў пакуль не паступала, хаця вядома, што яны гатовыя адпусціць пасажыраў, калі іх патрабаванні будуць выкананыя. Па словах міністра транспарту Лівіі, перамовы працягваюцца. Рэпарцёры лічаць, што згоншчыкамі могуць быць  як тэрарысты, так і паветраныя піраты. 

І як толькі што стала вядома, частка заложнікаў ужо вызваленая. Мы сочым за інфармацыяй. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.