Белтэлерадыёкампанія пачала работу над сямейным рэаліці-шоу

9 июля 2013

Новую Беларусь для сваёй сям'і і шматлікіх гледачоў адкрые Максім Мірны. Белтэлерадыёкампанія пачала работу над першым у гісторыі айчыннага тэлебачання - сямейным рэаліці-шоу. Галоўныя героі - вялікая сям'я вядомага беларускага тэнісіста, алімпійскага чэмпіёна. За тыдзень Мірныя аб'едуць амаль усю краіну. Віцебск, Полацк, Браслаў. Затым Гродна, Ліда і іншыя. Нясвіж і Мір стануць апошнімі гарадамі ў спісе падарожнікаў. Сёння разам з нашай здымачнай групай яны адправіліся ў дарогу.


Вялікую сям'ю праводзіў Павел Капуцкі.



Шматлікія беларусы часам самі не ведаюць аб славутасцях сваёй радзімы. Сям'я Мірных гэта: Максім, яго жонка Ксенія, трое дзяцей (Мелання, Петра і Дзямід) і, вядома ж, бацька тэнісіста, Мікалай Мірны, збіраюцца папоўніць гэты прабел.


За тыдзень Мірныя аб'едуць амаль усю краіну. Пачнуць з поўначы: Віцебск, Полацк, Браслаў. Затым адправяцца на Захад: Гродна, Ліда. Поўдзень - Пінск, Брэст. Нясвіж і Мір стануць апошнімі гарадамі ў спісе падарожнікаў.


Увесь тыдзень побач з Мірнымі будзе наша здымачная група. Праз падарожжы вядомага беларуса, які праводзіць шмат часу за мяжой, мы пакажам прыгожыя месцы нашай краіны. Яны цалкам могуць стаць прывабнымі і для замежных гасцей.


Мірных чакае маштабная культурная праграма, яны парыбачаць, скокнуць з парашутам. Але нават падчас кароткатэрміновага водпуску частку часу Максім прысвеціць тэнісу, а менавіта зносінам з удзельнікамі дзіцячага турніру джуніёр-тур, які праходзіць па ўсёй краіне. Чацвёрты год запар Мірны аплачвае двум лепшым хлопчыкам і дзвюм дзяўчынкам паездку на фінал спаборніцтваў у Фларыду.


З Мінска Мірная дэлегацыя выехала ў восем раніцы. Каб ужо праз некалькі гадзін апынуцца ў Віцебску - першым з дзевяці гарадоў, якія тэнісная сям'я наведае за тыдзень. Завершыцца акцыя 16 ліпеня ў Мінску.