Навукоўцы наблізіліся да разгадкі таямніц егіпецкіх пірамід

26 октября 2015

У наступным годзе іх плануецца даследаваць пры дапамозе самых перадавых тэхналогій. Спецыялісты з Егіпта, Францыі і Японіі будуць шукаць у пірамідах утоеныя пахаванні ў надзеі знайсці адказ на галоўнае пытанне: якім чынам былі створаныя гэтыя грандыёзныя будынкі? Навукоўцы будуць працаваць звонку: яны выкарыстаюць радыяграфію, замацаваныя на беспілотніках сканары і цеплавізары. Японскія інжынеры ўжыюць тэхналогію, пры дапамозе якой на радзіме яны вывучаюць актыўныя вулканы. Працу пачнуць ужо ў лістападзе. Мяркуецца таксама, што на пірамідах будуць усталяваныя высокачуллівыя датчыкі, якія будуць рэгістраваць струмені часціц, што ўзнікаюць у верхніх пластах атмасферы пад уздзеяннем касмічных промняў.