Навукоўцы выявілі новы штам ВІЧ

7 ноября 2019
Амерыканскія навукоўцы ўпершыню за 20 гадоў знайшлі новы штам ВІЧ. Ён належыць да групы М віду ВІЧ-1. Вірусы гэтай групы - прычына больш як 90 працэнтаў выпадкаў захворванняў на ВІЧ-інфекцыю. Адны спецыялісты гавораць пра сур'ёзныя пагрозы, іншыя ўпэўніваюць, што няма прычын для панікі. Такім штамам заражана мала людзей. Зафіксаваныя толькі тры такія выпадкі. Усе - у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.