Удзел ЗША ў Алімпіядзе-2018 пад пытаннем

8 декабря 2017

У Белым доме заявілі, што Вашынгтон пакуль не прыняў рашэнне аб удзеле зборнай у Гульнях у Пхёнчхане, да старту якіх засталося ўсяго два месяцы. Галоўнае пытанне - бяспека. Магчымыя праблемы могуць быць звязаныя з абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі на Карэйскім паўвостраве: раней улады КНДР заявілі пра гатовасць да вайны, а таксама ў сувязі з прызнаннем Трампам Іерусаліма сталіцай Ізраіля дзярждэп ужо заклікаў грамадзян ЗША да асцярожнасці за мяжой.