Моладзь і палітыка - асноўная тэма падчас адкрытага дыялогу

26 августа 2016

Моладзь і палітыка - гэтая тэма сёння стала асноўнай падчас адкрытага дыялогу.

Наколькі палітычна актыўная сучасная моладзь, якая ідэалогія найболей запатрабаваная новым пакаленнем, і як не дапусціць росту папулярнасці экстрэмісцкіх груповак. Моладзь і палітыка - гэтая тэма сёння стала асноўнай падчас адкрытага дыялогу. Праект, які рэалізуецца ў нашай краіне з 2014 года, напярэдадні парламенцкіх выбараў здабыў новае дыханне.

Адкрыты дыялог стаў сёння толькі часткай маштабнага фэсту "Алімпія". Спартыўнае свята сімвалічна адкрыў срэбны алімпійскі прызёр па цяжкай атлетыцы Вадзім Стральцоў. У паветра ўзляцеў паветраны шар. Пераможца ў спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах з 20 каманд вызначыцца ў нядзелю.