Ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі на рыф наляцеў пасажырскі паром

25 марта 2018

На яго борце было амаль 200 чалавек. Судна спрабавала пазбегнуць сутыкнення з рыбацкай лодкай, але з-за моцнага туману наткнулася на скалы. У чаканні дапамогі людзі надзелі выратавальныя камізэлькі і сабраліся на палубе. Панікі не было. Эвакуацыя прайшла паспяхова. Лёгкія траўмы атрымалі 6 чалавек.