Падчас аварыі ў Стаўбцоўскім раёне пацярпелі 6 чалавек

4 февраля 2021
Снежныя заносы і  няпростыя дарожныя ўмовы прывялі да павелічэння колькасці ДТЗ. Падчас аварыі ў Стаўбцоўскім раёне пацярпелі шэсць чалавек, сярод якіх двое дзяцей сямі і васьмі гадоў. Сутыкнуліся легкавое аўто і грузавік. Жанчына-вадзіцель на Volvo няправільна выбрала хуткасць руху, не справілася з кіраваннем, машыну занесла. У выніку здарылася сутыкненне з аўтамабілем МАЗ.  Вадзіцель легкавой машыны  і пяць пасажыраў з рознымі  траўмамі  шпіталізаваны.