Каля порта Тамань загарэўся рэзервуар з нафтапрадуктамі - пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці

3 мая 2023

У Краснадарскім краі гарыць рэзервуар з нафтапрадуктамі. Пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, ахвяр і пацярпелых няма - вынікае з заявы губернатара. На месцы здарэння працуюць пажарныя разлікі, супрацоўнікі МНС і экстранныя службы. Паводле непацверджаных звестак, гэта быў выбух з-за атакі беспілотніка.