У Дрымлайнера - зноў праблемы

19 июля 2013

Пасажырскі боінг Японскіх авіяліній спыніў палёт з амерыканскага Бостана ў Токіа. На прыборнай панэлі ў кабіне пілотаў загарэўся індыкатар працы паліўнай помпы. Экіпаж вырашыў вярнуцца ў аэрапорт вылету. Аварыйную сітуацыю на борце не аб'яўлялі. Нагадаем, у студзені эксплуатацыя лайнераў Боінг-787 Дрымлайнер была срыпынена пасля шэрагу здарэнняў з-за непаладак у канструкцыі самалёта. Прычынай станавіліся няспраўныя акумулятары, разгерметызацыя кабіны пілотаў, задымленні, уцечка паліва.