Міністра эканомікі прадставілі калектыву ведамства

8 января 2020
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяць гадоў, стратэгія да 2035 года, а таксама рэгіянальная палітыка павышэння якасці жыцця на прыкладзе Аршанскага раёна - гэтыя тэмы зараз у полі зроку новага міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова. Калектыву яго сёння прадставіў прэм'ер Сяргей Румас. Ён адзначыў, што дасягненне ВУП 100 мільярдаў долараў да 2025 года - гэта і прагматызм, і новыя падыходы з боку новага кіраўніка ведамства. Асаблівая ўвага інвестпраектам, без іх эканамічны рост будзе праблематычным. Большай аддачы чакаюць і ад сферы паслуг. Галоўная задача эканамічнага штаба - усё добрае прымножыць і спрыяць развіццю. Гэтая праца добра знаёмая Аляксандру Чарвякову. Да прызначэння ён быў першым намеснікам, да гэтага намеснікам міністра эканомікі і кіраўніком НДІ пры міністэрстве. Ён прымаў удзел у распрацоўцы праграмных дакументаў.