Ля берагоў Мікранезіі самалёт здзейсніў экстранную пасадку

28 сентября 2018

НЗ ля берагоў Мікранезіі. Пасажырскі самалёт здзейсніў экстранную пасадку на ваду ля вострава Трук.

Паветранае судна не дацягнула ўсяго 150 метраў да ўзлётна-пасадачнай паласы. На борце Боінга, які належаў авіякампаніі Новай Гвінеі, знаходзіліся 36 пасажыраў і 11 членаў экіпажа. Іх зараз аглядаюць медыкі. Ратавальнікі паспелі хутка эвакуіраваць людзей, у выніку яны атрымалі толькі траўмы. Што стала прычынай аварыйнай пасадкі - высвятляюць праваахоўнікі.