Ля берагоў Лівіі затанула лодка з мігрантамі

15 апреля 2017

Трагедыя ля берагоў Лівіі. У моры затанула лодка з мігрантамі. Загінулі 98 чалавек. Усяго на борце судна знаходзіліся 120 чалавек. Лівійскай берагавой ахове ўдалося выратаваць толькі 23 пасажыры. Лодка накіроўвалася ў Італію. Аднак з-за вялікай колькасці чалавек, невыканання мер бяспекі і непрыдатнасці для падарожжаў у адкрытым моры яна затанула. Адзначу, штогод у небяспечны шлях праз Міжземнае мора да берагоў Еўропы адпраўляюцца дзясяткі тысяч шукальнікаў прытулку. Толькі з пачатку бягучага года больш як 700 мігрантаў загінулі па дарозе.