Тысячы чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнага курсу ўрада Францыі

5 мая 2018

Акцыю прымеркавалі да гадавіны прэзідэнцтва Эмануэля Макрона. Арганізатар пратэстаў - рух "Непакароная Францыя" на чале з Жан-Люкам Меланшонам. Мерапрыемства праходзіла мірна. Ва ўрадзе Францыі напярэдадні выказалі занепакоенасць, што мірная акцыя зноў можа завяршыцца беспарадкамі. Каб пазбегнуць паўтору першамайскіх пагромаў, у Парыжы для гарантавання бяспекі дадаткова мабілізавалі 2 000 паліцэйскіх.