Twitter і Facebook - пляцоўка для тэрарыстаў

5 ноября 2014

Кіраўнік брытанскага Цэнтра ўрадавай сувязі назваў Twitter і Facebook сапраўдным плацдармам для тэрарыстаў. Роберт Ханіган звярнуўся з заклікам да ўладальнікаў сацыяльных сетак даць магчымасць службам разведкі атрымаць большы доступ да сацыяльных сетак.


Ханіган упэўнены, што гэта неабходна для барацьбы з тэрарызмам. Экстрэмісты з Ісламскай дзяржавы некалькі гадоў асвойвалі магчымасці Інтэрнэту, каб стварыць глабальную міжнародную тэрарыстычную сетку. Многія краіны зараз пераглядаюць заканадаўства для ўвядзення бар'ераў на шляху радыкалаў.