Віншаванне калектыву Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта

20 мая 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы. 

"Ваша ВНУ па праве з'яўляецца вядучай установай вышэйшай адукацыі ў сферы эканомікі. За гэтыя гады пуцёўку ў жыццё атрымалі больш як 165 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сярод іх вядомыя дзеячы розных галін, лаўрэаты прэстыжных дзяржаўных прэмій і ўзнагарод, акадэмікі, кіраўнікі эфектыўных прадпрыемстваў", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўніверсітэт, беражліва захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і навукі, актыўна развіваючы міжнароднае супрацоўніцтва, трымае высокую планку ўзроўню ведаў і сістэмы падрыхтоўкі кадраў. 

"Шчыра дзякую калектыву за высокі прафесіяналізм і пастаяннае імкненне да ўдасканалення. Няхай вынік вашай працы выклікае пачуццё гонару і адлюстроўваецца ў поспехах і дасягненнях выпускнікоў", - пажадаў Прэзідэнт.