Турцыя ўзмацняе меры бяспекі

18 июля 2016

У Стамбул дадаткова перакінуты амаль дзве тысячы байцоў спецназа і паліцыі. Яны патрулююць вуліцы горада і ахоўваюць важныя аб'екты. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, праваахоўнікі атрымалі дазвол збіваць усе верталёты, якія падняліся ў паветра без папярэджання. Адзначым, напярэдадні паліцэйскія адкрылі агонь падчас затрымання мяцежнікаў ля міжнароднага аэрапорта Стамбула і на авіябазе ў Канье. Спроба ваеннага перавароту ў Турцыі была ўчынена ў ноч на 16 ліпеня. Як паведамляе МЗС Турцыі, загінулі 290 чалавек.