Турцыя сёння адзначае галоўнае дзяржаўнае свята

29 октября 2013

Роўна 90 гадоў таму Асманская імперыя спыніла сваё існаванне, і Турцыя стала рэспублікай. Яе першым прэзідэнтам быў Мустафа Кемаль Атацюрк. Сёння ў Анкары з нагоды круглай даты прайшлі святочныя мерапрыемствы. Ва ўрачыстасцях ля маўзалея Мустафы Кемаля прынялі ўдзел першыя асобы дзяржавы. І сёння адбылася цырымонія адкрыцця чыгуначнага тунэлю пад Басфорам. Праліў раздзяляе Стамбул на еўрапейскую і азіяцкую часткі. З нацыянальным святам Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Абдулаха Гюля павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.