Марыя Захарэвіч святкуе юбілей

28 ноября 2016

Актрыса, тэлевядучая, дыктар, рэжысёр і прафесар Марыя Захарэвіч сёння святкуе юбілей. Народную артыстку Беларусі, каралеву радыё ў асноўным пазнаюць не па акцёрскіх вобразах, а па голасе. Вольга Мядзведзь пра актрысу, якая з 60-х гучала ў кожным доме.

Каралева радыё (менавіта так празвалі Марыю Захарэвіч яе прыхільнікі) марыла стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Але вось ужо 59 гадоў яна не пакідае пляцоўку Купалаўскага, а радыётрансляцыі з яе ўдзелам чакаюць і вылічваюць па хвілінах.

У залатым фондзе Беларускага радыё захоўваецца больш за дзве сотні запісаў з удзелам актрысы. Радыёспектаклі, літаратурныя сустрэчы і святочныя даты - усюды чытае Захарэвіч. Менавіта за ўдзел у радыёспектаклях яна была ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Марыя Захарэвіч стаіць ля вытокаў беларускага тэлебачання. Сюды яна трапіла на трэцім курсе тэатральнага. Але адразу пасля заканчэння інстытута маладую актрысу забраў Купалаўскі - выконваць на галоўнай тэатральнай пляцоўцы вядучыя ролі паводле твораў беларускіх класікаў.

Яна і сёння выходзіць на родныя падмосткі Купалаўскага. Нястранская ў пастаноўцы "Лістапад. Андэрсен" і нязменная вядучая візітнай карткі тэатра - "Паўлінкі". У легендарным спектаклі Захарэвіч іграла таксама і маму галоўнай гераіні.