Турцыя паставіла ўмовы Фінляндыі і Швецыі

21 мая 2022

Турцыя паставіла ўмовы Швецыі і Фінляндыі. Каб трапіць у НАТА, Хельсінкі і Стакгольм павінны прадэманстраваць сваю салідарнасць з Анкарой у сувязі з яе занепакоенасцю ў сферы бяспекі. Абедзве краіны адкрыта падтрымліваюць Рабочую партыю Курдыстана, якую Турцыя афіцыйна прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй. Пакуль не будзе вырашана гэтае пытанне, прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган не будзе падтрымліваць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА.