60 студэнтаў сталічных ВНУ атрымалі прэміі Мінгарвыканкама

25 декабря 2013

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў камітэце па адукацыі, дзе лідары навуковага, грамадскага і культурнага жыцця Мінска атрымалі ганаровыя дыпломы і грашовую ўзнагароду. Сярод іх - лаўрэаты і пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, актывісты маладзёжных рухаў і стваральнікі ўласных праектаў.


Дарэчы, прэмія Мінгарвыканкама ўручаецца на працягу амаль 10 гадоў мінчанам, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё розных сфер жыццядзейнасці горада.