Турцыя можа адкрыць межы для мігрантаў, якія бягуць у Еўропу

25 ноября 2016

Рэджэп Таіп Эрдаган папярэдзіў Еўрапейскі саюз, што Турцыя можа адкрыць межы для мігрантаў, якія бягуць у Еўропу. Заява турэцкага лідара стала адказам на прынятую напярэдадні рэзалюцыю еўрапарламента, якая замарожвае перамовы аб уступленні Турцыі ў ЕС. У Анкары заявілі, што Брусель парушае абяцанні, дадзеныя раней у рамках вырашэння мігранцкага крызісу. Гэтай вясной ў абмен на дапамогу ў прыёме нелегалаў ЕС абяцаў Турцыі фінансавую падтрымку, адмену віз і перспектыву членства ў саюзе.