Турысты больш не змогуць арандаваць кватэру ў Пальма-дэ-Маёрцы

25 апреля 2018

Афіцыйная забарона ўлад уступіць у сілу ў чэрвені. Мясцовыя жыхары не першы год скардзяцца на рост цэн на арэнднае жыллё. Яго справакавала вялікая колькасць прыкладанняў для кароткатэрміновай арэнды. Мэр Пальмы заявіў, што гэтая мера будзе прыкладам для іншых гарадоў, якія пакутуюць летам ад масавага турызму. Напрыклад, для Барселоны. Але бізнес лічыць, што такое рашэнне негатыўна адаб'ецца на прыбытках многіх гараджан.