Цыклон "Дэбі" абрынуўся на Аўстралію

27 марта 2017

Паступаюць паведамленні і пра першых ахвяраў трапічнага цыклону "Дэбі", які абрынуўся на Аўстралію. У ДТЗ у горадзе Таўнсвіл, дзе парывы ветру дасягаюць 100 кіламетраў за гадзіну, загінуў адзін з вадзіцеляў, тры чалавекі пацярпелі. У школах адмянілі заняткі. У бяспечныя месцы эвакуіраваныя больш за 3 500 жыхароў штата Квінсленд.