Цэнтральныя рэгіёны Англіі сыходзяць пад ваду

9 ноября 2019
У цэнтральных рэгіёнах Брытаніі вось ужо месяц не спыняюцца моцныя дажджы. Пад ваду сышлі цэлыя гарады. Паводле папярэдніх звестак, загінуў адзін чалавек. Парушаны транспартныя зносіны:  не ходзяць цягнікі, закрытыя некаторыя дарогі, жыхароў тысячы дамоў эвакуіравалі. У некаторых раёнах улады аб'явілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Сіноптыкі папярэджваюць, што сёння праліўныя дажджы пройдуць на ўсходзе Паўночнай Ірландыі.