Семінар-практыкум для маладых назіральнікаў адбыўся ў сталіцы

19 сентября 2015

Мінская гарадская арганізацыя БРСМ правяла сустрэчу для падрыхтоўкі актыўнай моладзі да выбараў Прэзідэнта. На мерапрыемстве каля трох сотняў назіральнікаў даведаліся, якім чынам павінна праходзіць назіранне на мінскіх выбарчых участках, азнаёміліся з юрыдычнымі і практычнымі аспектамі. Асаблівая ўвага была накіравана на арганізацыю працы ўчастковых камісій і памяшканняў для галасавання.

Да галоўнай палітычнай падзеі будуць праведзеныя яшчэ дзве сустрэчы з моладдзю арганізацыі. Для працы на выбарчых участках сталіцы Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ вылучаныя больш як восемсот назіральнікаў.