Трапічны шторм "Усман" на Філіпінах забраў жыцці 85 чалавек

2 января 2019

Сярод ахвяр ёсць дзеці. Не менш як 20 жыхароў прапалі без вестак. У цэлым стыхія закранула 45 тысяч сямей, прывяла да паводак і сходу апоўзняў. Затопленыя вуліцы ў ста раёнах. Размытыя 40 аўтатрас. У выратавальных працах задзейнічана армія. Пашкоджаныя дамы і масты. Вялікі ўрон нанесены аграрнаму сектару. У трох правінцыях уведзены рэжым надзвычайнага здарэння.