Трое маладых людзей затрыманыя ля атамнай электрастанцыі ў Францыі

6 ноября 2014

Трое маладых людзей з невялікім беспілотным лятальным апаратам затрыманыя ля атамнай электрастанцыі ў Францыі. Раней у краіне ўжо былі зафіксаваныя выпадкі аблёту беспілотнікамі тэрыторый АЭС. На рабоце ядзерных аб'ектаў гэта не адбілася, аднак выклікала занепакоенасць улад. Па факце парадку 15-ці інцыдэнтаў пачалося расследаванне, аднак затрымаць парушальнікаў пакуль не атрымоўвалася. Палёты над тэрыторыяй АЭС у Францыі забароненыя.