Тры прычыны крушэння самалёта пад Хабараўскам разглядае Следчы камітэт Расіі

15 ноября 2017

Сярод іх - тэхнічная няспраўнасць самалёта і памылка пілота, асноўная версія - неспрыяльныя пагодныя ўмовы. Чорная скрыня, якая можа дапамагчы следству, пакуль не знойдзеная - яе пошукі прыпыненыя з-за ночы ў Хабараўску. Тым часам у Сетцы з'явіўся запіс апошніх перамоў экіпажа. У ім дыспетчар раіць пілоту пайсці на паніжэнне. Той адклікаецца, аднак пасля гэтага запіс перарываецца.

Нагадаем, лайнер разбіўся падчас заходу на пасадку ў сяле Нелькан. Шэсць чалавек загінулі, выжыла толькі дзяўчынка трох з паловай гадоў - яна ў бальніцы. Заўтра ў Хабараўску дзень жалобы.