Жалоба ў Краснаярскім краі

21 октября 2019

Расійскі рэгіён смуткуе па загінуўшых праз прарыў некалькіх дамб золатаздабыўной арцелі. Трагедыя забрала жыцці 15 чалавек. Вада затапіла два часовыя інтэрнаты, дзе знаходзіліся больш за 150 работнікаў. Учора быў знойдзены жывым адзін з прапаўшых без весткі - бульдазерыст. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў суседнім пасёлку і не пацярпеў толькі па шчаслівым збегу акалічнасцяў. Працягваюцца пошукі яшчэ пяці чалавек. Паводле звестак следства, дамбы былі пабудаваныя без дазваленчых дакументаў і не зарэгістраваныя ў Растэхнаглядзе. Затрыманыя дырэктар прадпрыемства, начальнік і майстар горнага ўчастку. У сувязі з трагедыяй у Расіі маюць намер праверыць усе дамбы.