Транспартны параліч у Грэцыі

2 февраля 2013
Для дзяржавы, сотні тысяч жыхароў якой жывуць на асобных астравах, дзе няма аэрапортаў, забастоўка стала сапраўднай бядой. Грэкі пратэстуюць супраць планаў урада змяніць працоўнае заканадаўства, што можа прывесці да страт у зарплаце, уразання сацыяльных ільгот і рабочых месцаў. Шосты год рэцэсіі ў Грэцыі стаў самым цяжкім. Колькасць беспрацоўных, нягледзячы на салідную міжнародную фінансавую дапамогу, перавышае 26%.