Меры барацьбы з тэрарызмам абмеркавалі ў Рызе

30 января 2015

Не даць джыхадыстам паўтарыць нядаўнія трагічныя падзеі ў Парыжы… Меры барацьбы з тэрарызмам у Рызе абмеркавалі міністры юстыцыі і ўнутраных спраў краін Еўрасаюза. Так, плануецца стварыць агульнаеўрапейскую сістэму абмену інфармацыяй, якая дапаможа адсочваць баевікоў сярод авіяпасажыраў, якія выязджаюць у краіны Блізкага Усходу і зваротна. Жадаюць таксама ўзмацніць і пагранкантроль у рамках шэнгенскай зоны, а таксама наладзіць супрацоўніцтва з інтэрнэт-правайдэрамі. Яны змогуць выдаляць дадзеныя аб тэрарызме і экстрэмізме.