Трамп выказаўся за смяротную кару для нью-ёркскага тэрарыста

2 ноября 2017

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся за смяротную кару для нью-ёркскага тэрарыста Сайфула Саіпава.

Адпаведны запіс амерыканскі лідар пакінуў на сваёй старонцы ў Twitter.

Паміж тым 29-гадоваму выхадцу Узбекістана ўжо прад'яўленыя абвінавачанні. Саіпаву інкрымінуецца аказанне падтрымкі экстрэмістам і дзеянні, якія прывялі да гібелі людзей. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне або смяротная кара. Сам Саіпаў дае паказанні. Паводле яго слоў, ён хацеў, каб ахвяраў было як мага больш. Для гэтага і выбраў для тэракта Хелаўін. Пры гэтым ён збіраўся ўчыніць яшчэ адзін тэракт - на Бруклінскім мосце.

Біл Суіні, кіраўнік аддзялення ФБР у Нью-Ёрку: "Прад'яўленыя яму сёння абвінавачанні сур'ёзныя, але яны ні ў якім разе не азначаюць, што наша праца скончаная. Мы працягнем выкарыстоўваць усе нашы магчымасці, каб дасканала разабрацца ў яго сувязях і матывах. Будзьце ўпэўненыя, што мы не спынімся, пакуль не расследуем усе версіі і здагадкі".

Пошук другога падазронага - таксама выхадца Узбекістана Мухамадзаіра Кадырава - ФБР спыніла. Чаму, пакуль не ўдакладняецца. Тэракт, нагадаем, адбыўся 31 кастрычніка. Саіпаў за рулём пікапа праехаў па дарожцы для веласіпедыстаў некалькі кварталаў на захадзе Манхэтэна, наязджаючы на людзей. Загінула 8 чалавек, яшчэ 11 чалавек сур'ёзна пацярпелі. У Нью-Ёрку ўзмацнілі патруляванне паліцэйскімі вуліц і ключавых транспартна-перасадачных вузлоў.