"Трамп забівае амерыканскую мару"

7 сентября 2017

Вулічныя пратэсты пад такімі лозунгамі разгарнуліся ў ЗША. Актывісты пратэстуюць супраць адмены праграмы "Адкладзеныя дзеянні для дзяцей, якія прыбываюць”. Яна давала адтэрміноўку ад дэпартацыі і дазвол на працу дзецям нелегальных мігрантаў у ЗША да дасягнення імі 16-годдзя. Прэзідэнт ЗША падкрэслівае, што праграма была ўведзена Баракам Абамам неканстытуцыйна. З-за яе амерыканцы страцілі сотні тысяч рабочых месцаў.