Трамп распавёў пра намер ЗША выйсці з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці з Расіяй

22 октября 2018

Новая гучная заява Дональда Трампа: амерыканскі лідар распавёў пра намер ЗША выйсці з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці з Расіяй. На такое рашэнне Трампа падштурхнула Масква, якая нібыта неаднаразова парушала гэтае пагадненне.

Намеры кіраўніка Белага дома выклікалі крытыку з боку ЕС, паколькі разрыў дагавора ставіць пад пагрозу бяспеку не толькі ў Еўрасаюзе, але і ва ўсім свеце. Дарэчы, пагадненне паміж штатамі і Расіяй было падпісана больш за 30 гадоў таму. Бакі дамовіліся знішчыць усе комплексы балістычных і крылатых ракет наземнага базіравання сярэдняй і малой далёкасці і ніколі не вырабляць такія ракеты ў будучыні.