На гарачую лінію Агенцтва тэленавін патэлефанавалі з Рэчыцы

15 ноября 2017

Яны ў літаральным сэнсе замярзаюць на працы. На гарачую лінію Агенцтва тэленавін патэлефанавалі з Рэчыцы. Спецыялісты мясцовай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін у сярэдзіне лістапада аб ацяпляльным сезоне нават не чулі. Тэмпература ў кабінетах не вышэй за 5 градусаў. Вольга Халадовіч разабралася ў сітуацыі.

Плюс 6 на вуліцы і плюс 6 у кабінеце. Такая "стабільнасць" вымушае працаўнікоў гэтага офіса вытрымліваць дрэс-код палярнай станцыі. У трэндзе толькі верхняе адзенне. Спецыялісты Рэчыцкай інспекцыі па насенняводстве пераехалі ў гэты будынак яшчэ летам. І не думалі, што нават да лістапада не дачакаюцца ацяпляльнага сезона.

Даведацца, чаму ў кабінетах тэмпература ніжэй за дапушчальную норму, нашай здымачнай групе аказалася няпроста. Кіраўніцтва прадпрыемства папросту зачыніла дзверы, а можа, скразняк?

А вось у Гомельскай абласной інспекцыі - гэта галоўны офіс прадпрыемства - куды мы адправіліся, каб даведацца, калі пацяплее ў іх калег з Рэчыцы, карціна зусім іншая. Тут нават адчыняюць вокны. Можа быць, таму ў такіх цёплых кабінетах праблема ў Рэчыцы не здаецца асабліва вострай. Тым больш, што абагравальныя катлы ўжо закупленыя некалькі месяцаў таму. Толькі вось, калі іх установяць, да гэтага часу не зразумела.

Кіраўніцтва Гомельскай абласной інспекцыі растлумачыць, калі прыйдзе цяпло ў рэчыцкі філіял, нашай здымачнай групе адмовілася. А вось што датычыцца надвор'я, то вышэй за 5 градусаў у найбліжэйшы час сіноптыкі не прагназуюць.