Трамп мае намер перашкодзіць вывядзенню вытворчасці за мяжу

2 декабря 2016

Амерыканскія кампаніі больш не будуць пакідаць краіну  "без наступстваў", каб весці бізнес за мяжой. Аб гэтым заявіў абраны прэзідэнт ЗША  Дональд Трамп, які ўступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня. Трамп мае намер прымяняць адміністрацыйныя рычагі, каб перашкодзіць вывядзенню вытворчасці за мяжу. Адзначым, захаванне рабочых месцаў і вытворчасці ў Амерыцы - адны з галоўных тэм перадвыбарнай кампаніі абранага прэзідэнта. Так, ён ужо дамовіўся аб здзелцы з кампаніяй, якая вырабляе кандыцыянеры, не пераносіць вытворчасць у Мексіку, што захавае больш за тысячу рабочых месцаў. Наўзамен кампанія атрымае пакет падатковых льгот на 7 млн долараў у найбліжэйшыя 10 гадоў.