Трагічныя падзеі ў Іране

19 января 2017

Трагічныя падзеі адбыліся і ў Іране. Парадку 30 пажарнікаў і выратавальнікаў загінулі, дзясяткі апынуліся пад заваламі шматпавярховага будынка ў Тэгеране, які гарэў, а потым і абрынуўся. Паводле інфармацыі мэра іранскай сталіцы Махамада-Багера Галібафа, увогуле ў выніку надзвычайнага здарэння пацярпелі больш як 200 чалавек. На месцы абвалу працягваюцца пошукава-выратавальныя працы. Будынак быў пабудаваны ў 1962 годзе. Доўгі час ён лічыўся самым высокім у Тэгеране - 17 паверхаў. Унутры размяшчаўся гандлёвы цэнтр, а таксама ткацкія майстэрні. Пажар успыхнуў раніцай, калі большасць гандляроў яшчэ не пачалі працу. Прадстаўнік пажарнага дэпартамента Тэгерана паведаміў, што ў гандлёвым цэнтры не было вогнетушыцеляў.