Трагедыя ў Індыі

5 мая 2014

20 чалавек загінулі і больш як 100 атрымалі раненні ў выніку крушэння пасажырскага цягніка ў заходнім штаце Махараштра. Паведамляецца, што з рэек сышлі 4 вагоны. На месцы здарэння працягваюцца выратавальныя работы. Паводле папярэдняй версіі, прычынай катастрофы стаў нездавальняльны тэхнічны стан цягніка.