Чацвёрка беларускіх біятланістак увайшла ў топ-8 каманд

12 января 2017

Сёння ў Рупольдынгу на этапе Кубка свету ў эстафетнай гонцы наша чацвёрка ўвайшла ў топ-8 каманд.

Беларусь прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Ірына Крыўко і ўпершыню пасля вяртання ў вялікі спорт у эстафеце ўдзельнічала Дар'я Домрачава. Нашы дзяўчаты паказалі добрую хуткасць. І хай трохі не пашанцавала ў стральбе, менавіта на лыжні беларускія біятланісткі змаглі максімальна нівеляваць разрыў ад лідараў. Восьмае месца, а стартавалі 23 каманды, прыносіць Беларусі заліковыя 34 балы.