Тэрарысты з радыкальнай групоўкі "Ісламская дзяржава" пачалі разбягацца з Сірыі

17 октября 2019
Пра  тое, што на мяжы былі затрыманы адразу некалькі баевікоў, расказаў міністр абароны Ірака. Паводле яго слоў, гэта стала адным з наступстваў пачатку ваеннай аперацыі турэцкіх войскаў "Крыніца міру". Багдад узмацняе мяжу. Іракскія вайскоўцы абяцаюць праследаваць усіх баевікоў, якім удалося  незаконна трапіць  на тэрыторыю краіны.