У дзіцячым садзе правілы дарожнага руху будуць выкладаць героі мультфільмаў

19 июня 2015

Калідор бяспекі адкрылі ў дзіцячым садку № 149 горада Мінска. Памяшканне максімальна прыстасаванае да вулічных умоў. На падлозе дарожная разметка, а па праезнай частцы рухаюцца цацачныя машыны. Замест звычайных таблічак на кабінетах цяпер дарожныя знакі. "Першая медыцынская дапамога" абазначае медпункт, а "месца харчавання" – сталовую. Такія асацыяцыі дапамогуць дзецям не разгубіцца на дарозе.

Заняткі праходзяць у гульнявой форме. Дзеці і самі выкладаюць правілы дарожнага руху любімым персанажам казак і мультфільмаў.