Тэрэзы Мэй адмовілася ад паездкі на эканамічны форум у Давос

18 января 2019

Брытанскі прэм'ер адмовілася ад паездкі на Міжнародны эканамічны форум у Давос. Паводле слоў прэс-сакратара Тэрэзы Мэй, такое рашэнне прынята, каб сфакусіравацца на пытаннях Брэксіту. У аўторак Парламент Злучанага Каралеўства не зацвердзіў узгоднены ўрадам Мэй з ЕС план.

У Давос таксама не прыедуць амерыканскі лідар Дональд Трамп - з-за шатдаўна і "непрымірымасці дэмакратаў па пытанні бяспекі меж", а таксама прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон - з-за пратэстаў "жоўтых камізэлек".