Тэракт у цэнтры сталіцы Нігерыі

26 июня 2014

Загінуў 21 чалавек, больш за 50 атрымалі раненні. Выбух прагрымеў у гадзіну пік каля гандлёвага цэнтра, размешчанага недалёка ад комплексу будынкаў урада. Ударнай хваляй у гандлёвым цэнтры выбіла шыбы, на паветра ўзляцелі прыпаркаваныя аўтамабілі. У гэтыя хвіліны тэрыторыя каля будынкаў ачэпленая. Працягваюць працаваць сапёры і ратавальнікі. Пакуль адказнасць за тэракт на сябе ніхто не ўзяў. Аднак улады ўпэўненыя, што за выбухам стаіць тэрарыстычная групоўка Бока харам, якая вядзе барацьбу за стварэнне на поўначы краіны ісламскай дзяржавы. У апошнія некалькі месяцаў яны ўчынілі серыю нападзенняў у Нігерыі.