Тэракт у Стакгольме

7 апреля 2017

Грузавік зігзагамі на вялікай хуткасці заехаў у натоўп людзей. Адбылося гэта на галоўнай пешаходнай вуліцы - недалёка ад гандлёвага цэнтра "Ахленс Мол". Інфармагенцтвы са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка мясцовай паліцыі паведамляюць, што загінулі ад трох да пяці чалавек. Улады назвалі інцыдэнт тэрактам. Паліцыя ўжо абвергла раннія заявы аб тым, што падазроны затрыманы. Вядуцца яго пошукі. Паводле слоў відавочцаў, людзі ў паніцы разбегаліся з-пад колаў, ратуючы свае жыцці, але без пацярпелых не абышлося. Параненых не менш як дзесяць.

У Швецыі часова спынены рух усіх цягнікоў у бок Стакгольма. Зачынена стакгольмскае метро. Прайшла эвакуацыя людзей з цэнтральнага вакзала. Ён часова не працуе. Павялічана колькасць патрулёў у шведскіх аэрапортах. Паліцэйскія заклікаюць жыхароў Стакгольма заставацца дома і па магчымасці не наведваць цэнтр горада. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у тэракце. МЗС нашай краіны ўдакладняе, ці ёсць сярод іх нашы суайчыннікі. Мы сочым за развіццём падзей.