Тэракт у Самалі

15 июня 2017

У сталіцы - Магадзіша - у выніку падрыву аўтамабіля і нападу на наведвальнікаў рэстарана загінулі каля 20-ці чалавек, яшчэ не меней як 26 былі параненыя. Вядома, што радыкалы ўтрымліваюць у рэстаране "Піца хаус" заложнікаў. Частку з іх праваахоўнікі ўжо вызвалілі, пры гэтым два тэрарысты ліквідаваныя. Некалькі нападаўшых застаюцца ўнутры, адключыўшы электрычнасць.

Паводле інфармацыі Associated Press, сярод загінуўшых ёсць іншаземцы. Адказнасць за напад узяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб", якая фінансуецца "Аль-Каідай".