Тэракт у Парыжы

13 мая 2018

У суботу ўвечар невядомы з нажом напаў на мінакоў у ажыўленым раёне горада. Адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі, двое з іх у крытычным стане. Паліцыі атрымалася ліквідаваць злачынца - зараз высвятляецца яго асоба. Адказнасць за атаку на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".

Відавочцы таксама паведамляюць, што на вуліцы тэрарыст наносіў бязладна ўдары па людзях, а затым спрабаваў зайсці ў некалькі памяшканняў, але напалоханыя наведвальнікі заблакіравалі ўваход. Паліцыя апынулася на месцы здарэння праз некалькі хвілін, што дазволіла пазбегнуць большай колькасці ахвяр. Спачатку тэрарыста спрабавалі затрымаць пры дапамозе электрашокераў. Але безвынікова. І тады было прынята рашэнне страляць на паражэнне.